2 траўня 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК выявіў сайты з рэкламай наркотыкаў

4
СК выявіў сайты з рэкламай наркотыкаў

Упраўленне СК Менску ініцыявала абмежаванне доступу да шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, на якіх размешчаная інфармацыя аб распаўсюдзе псіхатропных рэчываў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.

"У выніку аналізу практыкі расследавання крымінальных спраў аб незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў следчымі выяўлены шэраг інфармацыйных рэсурсаў у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт, з дапамогай якіх робіцца збыт забароненых рэчываў. На названых рэсурсах размешчаная інфармацыя аб рэалізацыі забароненых рэчываў як на тэрыторыі сталіцы, так і ў іншых гарадах Беларусі, у тым ліку ўмовы і парадак разліку за іх", - распавялі ва ўпраўленні.

Сайты таксама ўтрымлівалі водгукі аб рэчывах, рэкамендацыі ў спосабах іх ужывання і іншыя звесткі.

"Упраўленнем СК Менску сабрана і прадстаўлена ў Міністэрства ўнутраных спраў неабходная інфармацыя, якая пацвярджае выкарыстанне выяўленых следствам інтэрнэт-рэсурсаў у злачынных мэтах, для наступнага апавяшчэння Міністэрства інфармацыі і абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць звесткі і матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот псіхатропных рэчываў, у адпаведнасці з дэкрэтам №6 ад 28 снежня 2014 года», - адзначылі ва УСК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках