3 траўня 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах рабочым выплачваюць заробак пасцельнай бялізнай

30
У Баранавічах рабочым выплачваюць заробак пасцельнай бялізнай

На Баранавіцкім баваўняным камбінаце частку заробку работнікам выдаюць прадукцыяй - пасцельнай бялізнай.

Пра гэта рэдакцыі «Нашай Нiвы» паведаміў чытач, работнік прадпрыемства.

«На такі крок адміністрацыя наважыла пайсці ў сувязі з крызісам - прыйшоў загад выплаціць прэмію прадукцыяй. А ў мяне, напрыклад, тарыфная стаўка ўсяго толькі мільён, астатняе - каля 2,5 мільёна - прэмія. Тым, хто працуе толькі за аклад, выплацяць грошы, астатнім - грашыма і некалькі камплектаў пасцельнай бялізны», - скардзіцца мужчына.

На прадпрыемстве сярэдні заробак невялікі: тры-чатыры мільёны. А яшчэ раней, у лістападзе, прадпрыемства зрэзала прэміі, скардзіцца чытач, хоць людзі працавалі добра і чакалі нармальных заробкаў. А цяпер, кажа наш суразмоўца, у прадпрыемства зусім няма грошай, таму яно наважыла наогул адмовіцца ад выплаты прэмій. Мера гэтая часовая, уведзеная пакуль што на два месяцы.

У бухгалтэрыі прадпрыемства інфармацыю аб «прэміраванні бялізнай» пацвердзілі, але за тлумачэннем накіравалі да дырэктара ў эканоміцы Алены Пасюкевіч.

Алена Пасюкевіч просіць людзей пацярпець: «Прэміруем усіх супрацоўнікаў прадукцыяй уласнай вытворчасці. Адзін месяц можна пацярпець, трэба пацярпець. Мы пайшлі на такое ўсяго адзін раз, магчыма будзе гэта яшчэ і ў студзені. Але залежыць гэта яшчэ і ад крэдытавання. Такая сітуацыя сёння не толькі на нашым прадпрыемстве».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках