3 траўня 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У тралейбусах Менска ўсталявалі кнопкі для блакіроўкі валідатараў

46
У тралейбусах Менска ўсталявалі кнопкі для блакіроўкі валідатараў

Паляванне на «зайцоў» выходзіць на новы ўзровень.

Паводле інфармацыі ад чытача charter97.org, у кабінах некаторых кіроўцаў тралейбусаў ужо ўсталявалі кнопкі, якія блакуюць валідатары для квіткоў на праезд.

«Цяпер гэтую кнопку кіроўца будзе абавязаны націскаць, пад'язджаючы да прыпынку пры відзе рэвізораў, каб дапамагаць ім лавіць безбілетнікаў», - паведаміў ён.

Нагадаем, нядаўна «Менсктранс» увёў для кантролераў новыя форменныя камізэлькі сіняга колеру без жоўтых палос, што робіць праезд без квітка больш рызыкоўным, чым раней.

Зыходзячы са шматгадовага досведу, усе навіны, звязаныя з гарадскім пасажырскім транспартам упершыню з'яўляюцца ў сталіцы, аднак хутка распаўсюджваюцца і на рэгіёны.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках