3 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Мы павінны быць адзіныя ў барацьбе з тэрарызмам

4
Арсень Яцэнюк: Мы павінны быць адзіныя ў барацьбе з тэрарызмам

Прэм'ер-міністр Украіны звязаў тэракт у Францыі і агрэсію Расеі ў Данбасе.

Выказваючы спачуванне ў сувязі з тэрактам, Арсень Яцэнюк паказаў, што барацьба з тэрарызмам, у тым ліку і тая, што вядзецца ў яго краіне, мае глабальны характар, піша "Лiга.нет".

Прэм'ер-міністр Украіны выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў Парыжы 7 студзеня. Пра гэта кіраўнік урада заявіў, выступаючы ў Нямецкім таварыстве замежнай палітыкі ў чацвер, 8 студзеня, у рамках афіцыйнага візіту ў Берлін. "Мы смуткуем і молімся за тых, хто страціў жыццё, за сем'і, якія страцілі сваіх родных", - заявіў ён.

"Хтосьці можа сказаць: тое, што адбываецца ва Украіне - антытэрарыстычная аперацыя супраць узначаленых Расеяй тэрарыстаў - не закране нас. Але гэта адбылося. Гэта адбылося ў Канадзе, Аўстраліі, у Бельгіі. Учора гэта адбылося ў Францыі", - сказаў кіраўнік урада Украіны.

Ён падкрэсліў, што Расейская Федэрацыя "наважыла захапіць і незаконна анэксаваць Крым і ўсходнія рэгіёны Украіны": "Прэзідэнт Пуцін наважыў пачаць гэтую агрэсіўную ваенную аперацыю, развязаць вайну супраць украінскага народа".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што канфлікт, які працягваецца ва Украіне, - гэта не толькі канфлікт паміж Украінай і Расеяй: "Гэта глабальнае пытанне. Мы змагаемся за сваю незалежнасць, за нашу свабоду, нашу краіну, нашу зямлю. Мы павінны быць аб'яднаныя ў барацьбе з тэрарызмам", - падкрэсліў Яцэнюк.

Нагадаем, 7 студзеня раніцай падчас нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы былі забітыя 10 супрацоўнікаў часопіса і двое паліцэйскіх. Сярод загінулых – галоўны рэдактар выдання, які быў у чорных спісах Аль-Каіды за карыкатуры на прарока Мухамеда.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках