2 траўня 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі - на 99 месцы ў рэйтынгу ФІФА

5
Нацыянальная каманда Беларусі - на 99 месцы ў рэйтынгу ФІФА

У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола, апублікаваным 8 студзеня, нацыянальная каманда Беларусі засталася на 99 месцы.

Колькасць набраных ачкоў - 331, піша БелаПАН.

У кастрычніку 2014 беларуская нацыянальная каманда пакінула першую сотню рэйтынгу ўпершыню пасля кастрычніка 2000, пры гэтым яе 106-е месца было найгоршым пасля жніўня 2000 года. У лістападзе каманда паднялася на 101-е месца, а ў снежні вярнулася ў першую сотню.

У еўрапейскім рэйтынгу беларуская нацыянальная каманда захавала 42-ю пазіцыю, на прасторы былога СССР - восьмую пасля Украіны, Расеі, Узбекістана, Арменіі, Эстоніі, Літвы і Латвіі.

Найлепшым для беларускай нацыянальнай каманды з'яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года.

Дзясятка лідараў цяперашняга рэйтынгу (у дужках - месцы і ачкі ў снежні 2014):

1 (1). Нямеччына - 1.725 (1.725)

2 (2). Аргенціна - 1.538 (1.538)

3 (3). Калумбія - 1.450 (1.450)

4 (4). Бельгія - 1.417 (1.417)

5 (5). Галандыя - 1.374 (1.374)

6 (6). Бразілія - 1.316 (1.316)

7 (7). Партугалія - 1.160 (1.160)

7 (7). Францыя - 1.160 (1.160)

9 (9). Гішпанія - 1.142 (1.142)

10 (10). Уругвай - 1.135 (1.135)

Рэйтынг сапаборнікаў беларускай нацыянальнай каманды ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2016 (акрамя названай Гішпаніі):

21 (21). Славаччына - 891 (891)

25 (25). Украіна - 854 (854)

101 (100). Македонія - 327 (324)

127 (128). Люксембург - 230 (230)

Усяго ў рэйтынг уключана 209 нацыянальных каманд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках