3 траўня 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарная гітара 1954 выстаўленая на аўкцыён

3
Легендарная гітара 1954 выстаўленая на аўкцыён

Менавіта гэтая мадэль стала асновай іншых лінеек інструмента вядомых марак, а таксама самай капіяванай гітарай.

У Нью-Ёрку на аўкцыён выстаўляецца электрагітара 1954 Gibson Les Paul. Яна мае ўласнае імя Black Beauty. Інструмент належаў музыканту Лесу Полу, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на NBC News.

Лес Пол удасканальваў электрагітары, граючы на канцэртах і дамагаючыся найлепшага гучання. Black Beauty зведала сотні паляпшэнняў за 20 гадоў працы у Пола. Менавіта гэтая мадэль стала асновай іншых лінеек інструмента вядомых марак, а таксама самай капіяванай гітарай.

Фурнітура Black Beauty пазалочаная. Інструмент выстаўляецца на аўкцыён у Нью-Ёрку 19 лютага 2015 года. Арганізатары таргоў не вызначалі пачатковую цану лота.

Лес Пол (поўнае імя Лестэр Полфус) - гітарыст-віртуёз, адзін з вынаходнікаў электрагітары і яе канструктар. Выконваў джаз, кантры і блюз, выступаў у канцэртах. У 1952 годзе быў прададзены першы асобнік Gibson Les Paul - вынік супрацоўніцтва музыкі і кампаніі Gibson.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках