2 траўня 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» абвясціла аб разрыве стасункаў з ФІФА

7
«Барселона» абвясціла аб разрыве стасункаў з ФІФА

Каталонскі клуб разарваў стасункі з Міжнароднай федэрацыяй футбольных асацыяцый (ФІФА).

Пра гэта заявіў прэзідэнт «Барселоны» Хасэп Бартамеў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на партал Goal.com.

«Сіне-гранатавыя» прынялі такую пастанову праз санкцыі з боку ФІФА, якая забараніла каталонцам набываць новых футбалістаў з 1 верасня 2014 года да 31 снежня 2015-га нібыта праз парушэнні пры трансферах і рэгістрацыі непаўналетніх гульцоў. «У перыяд санкцый мы не будзем падтрымліваць любыя інстытуцыйныя стасункі [з ФІФА]», - паведаміў Бартамеў.

Кіраўнік «Барселоны» даслаў ліст прэзідэнту федэрацыі Ёзэфу Блатэру, а таксама папярэдзіў, што не будзе прысутнічаць на цырымоніі ўручэння «Залатога мяча 2014», якая пройдзе 12 студзеня ў Цюрыху. На прэстыжную ўзнагароду прэтэндуюць нападнік «сіне-гранатавых» Ліянэль Месі, форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду і галкіпер мюнхенскай «Баварыі» Мануэль Ноер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках