2 траўня 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт страляў у менчука, які напаў на яго

16
Міліцыянт страляў у менчука, які напаў на яго

Выпадак са стральбой адбыўся ў Менску 4 студзеня ў адным са шматпавярховікаў у Кунцаўшчыне.

На міліцыянта напаў мужчына, супрацоўнік органаў у адказ ужыў зброю. Паводле інфармацыі, якую паведаміла крыніца ў праваахоўных органах, некалькі стрэлаў прыйшліся ў вобласць пахвіны, цяпер пацярпелы шпіталізаваны. Паводле некаторых звестак, мужчына займаецца баявымі мастацтвамі, паведамляе TUT.by.

Інфармацыю аб такім інцыдэнце 8 студзеня пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Менска Аляксандр Герасімаў: «Факт стральбы быў». Ён таксама паведаміў, што матэрыялы крымінальнай справы што да гэтага здарэння ўжо перададзеныя ва УСК. Аб дэталях таго, што здарылася, паабяцалі паведаміць прэсе бліжэйшым часам.

У РУУС Фрунзенскага раёна сказалі, што іх міліцыянты «нават калі і стралялі, то не на паразу».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках