2 траўня 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія дасць Украіне яшчэ 1,8 мільярда еўра дапамогі

1
Еўракамісія дасць Украіне яшчэ 1,8 мільярда еўра дапамогі

Еўракамісія выдзеліць дадатковую фінансавую дапамогу Украіне ў памеры 1,8 мільярда еўра.

Аб гэтым сказаў кіраўнік еўрапейскага ведамства Жан-Клод Юнкер журналістам у Рызе.

"Камісія прыняла рашэнне прадоўжыць фінансавую падтрымку і даць для Украіны - краіны, якая мае патрэбу ў салідарнасці іншых еўрапейскіх краін, - дадаткова 1,8 млрд. еўра", - пацвердзіў Юнкер, паведамляе УНІАН.

Ён дадаў, што Еўразвяз салідарны з Украінай і пацвярджае гэта не толькі сваімі словамі, але і дзеяннямі.

Раней СМІ паведамлялі, што ЕЗ рыхтуе дадатковую фінансавую дапамогу Украіне. Пра гэта павінны быў паведаміць Жан-Клод Юнкер. Таксама кіраўнік Еўракамісіі Юнкер заяўляў пра намер наведаць Украіну ў пачатку 2015 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках