2 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Арэшкін: Расеі капут, 2014 год - пункт незвароту

6
Дзмітрый Арэшкін: Расеі капут, 2014 год - пункт незвароту

Палітолаг Дзмітрый Арэшкін падвёў вынікі 2014 года, які стаў пунктам незвароту для пуцінскай Расеі.

Ключавая падзея года - публічная заяўка Уладзіміра Пуціна на архаізацыю палітычнай сістэмы ў Расеі, піша палітолаг на сайце sobesednik.ru.

Вайна ва Украіне, санкцыі, падзенне рубля, патрыятызм без зубоў (няма грошай уставіць) - гэта ўсё следства. Сакральны Корсунь, Крым як месца, дзе жывуць «нашыя людзі» і размешчаны духоўны выток нацыі і дзяржавы, - гэта вясёлая бязглуздзіца можа існаваць толькі ў нераздзеленай свядомасці традыцыйнага грамадства, дзе міфалогія зблытаная з рэальнасцю, а закон з верай.

Этнографы падобную мілую мешаніну клічуць першабытным сінкрэтызмам. Паміж традыцыйнай і дзяржаўнай формамі сацыяльнага побыту спецыялісты вылучаюць «правадырства» - як нейкі пераход. Адрозненняў паміж краінай, народам, правадыром, дзяржавай, рэжымам, нацыяй, рэлігіяй і этнасам такое грамадства не бачыць. «Мы!» - вось ягонае базавае паняцце. У правадырства цэнтральную ролю адыгрывае харызматычная асоба, якая сілай і талентам аб'ядноўвае народы і вядзе іх да агульнай мэты. Як правіла, ваенна-рабаўніцкай.

Праваслаўны Корсунь, кажаце. А 300 тыс. крымскіх мусульман?! Выток дзяржавы... Але дзяржава - гэта законы і інстытуцыі. Улазячы са зброяй на чужую тэрыторыю пад мутныя развагі пра сакральнасць, брацкія умацаванні і вытокі, вы як раз апускаеце Расею з паверху дзяржавы на паверх правадырства. З адкладзенай платай за разбурэнне прававой сістэмы і рост беззаконня.

«Нашыя людзі» ў Крыме гэта хто - праваслаўныя паводле веры? Не, не абавязкова. Рускія паводле нацыянальнасці? Таксама не. Грамадзяне РФ паводле пашпарту? Зноў не. Правільны адказ будзе - людзі, якія верныя Правадыру і ягонаму сінкрэтычнаму міфу.

Калі г-н Валодзін кажа: «Ёсць Пуцін - ёсць Расея!» - ён усяго толькі канстатуе факт інстытуцыйнай дэградацыі, якая адбылася за 15 гадоў. Немцам у галаву не прыйдзе галасіць: «Ёсць Меркель - ёсць Нямеччына!» У іх дзяржава: мухі асобна, катлеты асобна. А ў нас нешта ўжо зусім іншае. Праз дыскрэдытацыю Канстытуцыі, права, партый, выбараў, суда і парламента зноў асуджанае на смуту пасля зыходу Правадыра, паколькі правадырствы недаўгавечныя, маюць патрэбу ў праекце, які мабілізуе, і без лідара хутка распадаюцца.

Так і запішам: 2014-ты - пункт незвароту. Дзяржава перастала існаваць.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках