3 траўня 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў абвясціў Хадаркоўскага сваім асабістым ворагам

37
Кадыраў абвясціў Хадаркоўскага сваім асабістым ворагам

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясціў экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага ворагам усіх мусульман і сваім асабістым ворагам.

Пра гэта Кадыраў напісаў у сваім інстаграме.

«У той час, як французскія ўлады занятыя расследаваннем і прыняццем мер, якія прадухілілі б далейшае нагнятанне напружанасці, Хадаркоўскі патрабуе ад усіх журналістаў паўтарэння вопыту парыжскага выдання і друкавання карыкатур. Гэтыя заклікі з асуджэннем сустрэла большасць, хто іх чытаў. Сваімі бязмозглым дзеяннямі Хадаркоўскі паставіў на сабе крыж», - гаворыцца ў паведамленні.

Напад на рэдакцыю французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo ў Парыжы быў учынены ў сераду, 7 студзеня. У выніку інцыдэнту, які ўлады назвалі тэрактам, загінулі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар выдання.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках