3 траўня 2024, Пятніца, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макейн - Расеі: Вярніце Крым, выбірайцеся з усходняй Украіны

47
Макейн - Расеі: Вярніце Крым, выбірайцеся з усходняй Украіны

Сенатар Макейн выставіў канкрэтныя ўмовы Пуціну.

Старшыня сенацкага камітэта пытанняў узброеных сіл ЗША сенатар Джон Макейн заявіў аб сваім намеры «прыкласці намаганні, каб дапамога Украіне была адчувальнай», - інфармуе Радіо Свобода.

«Цяпер, калі ў нас ёсць большасць у Кангрэсе, мы зробім усё, каб гэтае пытанне заставалася на парадку дня не толькі аб Украіне, якая сама па сабе з'яўляецца пераканаўчым аргументам, але і з прычыны таго, што будзе далей з краінамі Балтыі. Што будзе з Малдовай і іншымі краінамі рэгіёну», - заявіў Джон Макейн.

«Адзіны сцэнар, які я бачу - гэта вярніце Крым Украіне, выбірайцеся з усходняй Украіны, і толькі тады, магчыма, мы зможам казаць пра фінляндызацыю Украіны», - дадаў старшыня сенацкага камітэта ўзброеных сіл.

У канцы лютага, пачатку сакавіка 2014 года перакінутыя з Расеі і крымскіх баз Чарнаморскага флоту Расеі войскі без апазнавальных знакаў акупавалі Крымскі паўвостраў.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы рэферэндум аб статусе паўвострава, паводле вынікаў якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі звяз, ні ЗША не прызналі дадзенае галасаванне і лічаць, што Крым Расея анексавала.

Пасля гэтага ЗША і Еўрапейскі звяз увёў шэраг эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі. Захад прадаўжае настойваць на тым, што Крым з'яўляецца часткай Украіны.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках