3 траўня 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы занялі 12-тае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў біятлоне

7
Беларусы занялі 12-тае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў біятлоне

Мужчынская каманда Беларусі заняла 12-тае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў біятлоне ў нямецкім Оберхофе.

Беларускія біятланісты выступалі ў эксперыментальным складзе: Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Раман Елятноў і Віктар Крыўко.

На васьмі агнявых рубяжах беларусы выкарыстоўвалі 18 дадатковых патронаў і былі вымушаныя праехаць 4 штрафныя кругі (адзін штрафны круг на рахунку Чапеліна, тры - Елятнова). У выніку беларусы саступілі пераможцу эстафеты болей за круг (апошні зафіксаваны час адставання - 6 мін. 30,6 сек.), паведамляе БелаПАН.

Першай да фінішу прыйшла каманда Расеі (1 + 12), другой - каманда Нарвегіі (1 + 10; 2,2), трэцяй - каманда Францыі (1 + 12; 1: 32,3).

Гонка праходзіла ў вельмі складаных умовах надвор'я. З прычыны густога туману і моцнага ветру старт гонкі быў перанесены на паўгадзіны, існавала верагоднасць адмены эстафеты. Аднак было прынятае рашэнне гонку правесці.

З 24 каманд, якія выйшлі на старт, фінішную рысу перасеклі толькі 10 зборных. Яшчэ 12 каманд, у тым ліку і Беларусь, на момант фінішу лідара саступілі болей за круг і былі ранжыраваныя ў адпаведнасці з бягучым становішчам.

Каманда Чэхіі знялася з дыстанцыі яшчэ на першым этапе, калі некалькі разоў упаў і, мяркуючы па ўсім, атрымаў пашкоджанні Міхал Крчмар.

Каманда Швецыі прайшла ўсе чатыры этапы, але была дыскваліфікаваная.

Без штрафных кругоў прайсці ўсю дыстанцыю ўдалося толькі камандзе Балгарыі, якая заняла ў выніку 7-мае месца (0 + 13; 4: 45,6).

9 студзеня ў Оберхофе адбудзецца жаночая спрынтэрская гонка, 10 студзеня - мужчынская, на 11 студзеня запланаваныя масстарты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках