3 траўня 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Глебы адсвяткавалі Каляды ў Альпах

2

Пасля пясчаных пляжаў нашыя чараўнікі мяча вырашылі скарыць горныя схілы.

Малодшы з братоў, Вячаслаў, першым адправіўся з жонкай у Ішгль - курорт на мяжы Аўстрыі і Швейцарыі. Спыніліся яны ў чатырохзоркавым гатэлі побач з гарналыжнымі схіламі - такі адпачынак сямейства выбірае не ўпершыню, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Далучыліся да гэтай пары старэйшы брат Вячаслава Аляксандр і Сяргей Кісляк («Рубін»), а таксама Аляксандр Мартыновіч («Краснадар») і Алег Вераціла (менскае «Дынама») з жонкамі.

Футбалісты скарылі горы на санках. Фота: instagram.com

Вольга Глеб падзялілася фотаздымкамі гор, якія бачныя з акна гатэля, і трохі распавяла пра тое, чым там займаецца футбольная кампанія. Аўстрыйскі глінтвейн, калядная вячэра, лазня... Фота аб апошняй забаўцы Вольга падпісала так: «Што можа быць лепш пасля насычанага дня? Хлопцы на санках, дзяўчынкі ў лазні».

Вольга Глеб ў лазні. Фота: instagram.com
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках