2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уяўная зарадка прыводзіць да рэальнага выніку

6
Уяўная зарадка прыводзіць да рэальнага выніку

Думкі аб фізічных практыкаваннях такія жа эфектыўныя, як паход у трэнажорную залу.

Так сцвярджаюць супрацоўнікі Універсітэта Агаё, піша online.ua.

Навукоўцы правялі эксперымент, у якім прынялі ўдзел дзве групы здаровых людзей. Даследчыкі наклалі гіпс на запясці добраахвотнікаў. Удзельнікі адной з груп штодня на працягу 11 хвілін павінныя былі ўяўляць скарачэнне цягліц. Добраахвотнікам з іншай групы такой інструкцыі не давалі.

Як высветлілася, сувязь паміж мозгам і целам вельмі моцная. Праз чатыры тыдні эксперыменту ўдзельнікі, якія выконвалі практыкаванні ў думках, былі ўдвая мацней, чым тыя, хто гэтага не рабіў. Акрамя таго, змены адбыліся і ў мозгу добраахвотнікаў. Практыкаванні станоўча паўплывалі на шляхі, якія праводзяць нервова-цягліцавыя імпульсы.

Адзначым, што навукоўцам ужо даўно вядома, што галаўны мозг здольны кантраляваць і каардынаваць рухі. Тэхніка візуалізацыі выкарыстоўваецца прафесійнымі спартсменамі для трэніроўкі. Тым не менш, у дадзеным даследаванні ўпершыню было даказана, што падобныя практыкаванні могуць прадухіліць атрафію цягліц. Даследчыкі спадзяюцца: іх высновы дапамогуць пажылым людзям і тым, хто праходзіць нейрарэабілітацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках