5 траўня 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярын Квяткоўскі: Пераслед Логвінава нагадвае Італію Мусаліні

1
Севярын Квяткоўскі: Пераслед Логвінава нагадвае Італію Мусаліні

Беларускі рэжым імкнецца кантраляваць выдавецкі рынак краіны.

Пра гэта заявіў пісьменнік Севярын Квяткоўскі польскаму выданню Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org), каментуючы судовы пераслед крамы «Логвінаў».

«Калісьці ў Італіі пры Мусаліні былі пакінутыя толькі адно кабарэ і адзін джаз-клуб. Усё астатняе зачынілі, так як культура была падпарадкавана цэнзуры. Тое, што цяпер адбываецца з кнігарняй Логвінава, можна параўнаць з закрыццём гэтага апошняга джаз-клуба», - сказаў Севярын Квяткоўскі.

Выдавецтва Ігара Логвінава было адзіным, у якім свае творы маглі публікаваць аўтары, якіх не дапускала да выдання афіцыйная цэнзура. А кнігарня была адным з нешматлікіх месцаў у Менску, дзе прадаваліся кнігі, якія праз палітычныя матывах нельга было купіць у іншых месцах, адзначае газета. Там можна было купіць і кнігі польскіх пісьменнікаў. У выдавецтве з'явіліся пераклады Вольгі Такарчук і Рышарда Капусьцінскага. Тут арганізаваліся аўтарскія сустрэчы з Ігнацы Карповічам. Выдавецтва Логвінава рэгулярна брала ўдзел у міжнародных кірмашах кнігі ў Варшаве і Франкфурце.

«Я спадзяюся, што на гэты раз улады паварушаць мазгамі і пакінуць кнігарню ў спакоі. Цяпер, калі шмат гаворыцца пра пагрозу з боку Расеі, памылкай з'яўляецца падаўленне ініцыятыў, якія гадамі падтрымлівалі нацыянальную свядомасць беларусаў»- сказаў Севярын Квяткоўскі.

Культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення ў снежні 2014 года. Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў краму «Логвінаў» у пачатку месяца. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю канфіскавалі для праверкі. Пасля праверкі кнігарню адкрылі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі. Паводле вынікаў праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў - такая была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уладальнік крамы Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм за ліцэнзіяй. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоваў была звязана з тым, што ён няправільна ўказаў паштовы індэкс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках