5 траўня 2024, Нядзеля, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіравік з Горадні трапіў у Кнігу Гінеса з новым рэкордам

4

Гарадзенскі гіравік Яўген Назарэвіч зноў трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

У снежні ў расейскім Архангельску ён усталяваў трэці асабісты рэкорд, на гэты раз у часавым марафоне. Яўген Назарэвіч за адну гадзіну ў рыўку падняў 28-кілаграмовую гіру 1203 разы. Сумарная вага перавысіла 33 тоны.

- Рэкорду папярэднічала вялікая падрыхтоўка. Ды і сам ён даўся нялёгка, - распавядае ўладальнік рэкорду, паказваючы фатаграфію, на якой адлюстраваны сцёртыя ў кроў далоні.

2014 год для гіравіка выдаўся багатым на буйныя перамогі. У траўні Яўген Назарэвіч, які працуе электразваршчыкам на заводзе ЖБК ААТ «Гроднапрамбуд», стаў першым жыхаром Горадні, якія трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Тады цягам трох дзён гарадзенец устанавіў адразу два рэкорды ў рыўку і ў штуршку 24-кілаграмовай гіры, паведамляе «Гарадзенская праўда».

У жніўні Яўген Назарэвіч стаў уладальнікам залатых медалёў на Сусветнай алімпіядзе і чэмпіянаце свету ў гіравым спорце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках