5 траўня 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Перу асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі

7
Экс-прэзідэнт Перу асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі

Альберта Фухіморы прызналі вінаватым у растраце 40 млн даляраў дзяржсродкаў

Такую пастанову вынес суд першай інстанцыі паўднёваамерыканскай краіны, піша ТАСС.

Паводле вердыкту, Альберта Фухіморы падчас знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы выдаткаваў з вайсковага бюджэту Перу 122 млн новых соляў (каля 40 млн даляраў) на арганізацыю ўласнай прапагандысцкай кампаніі ў мясцовых СМІ. Ён размяшчаў выгадныя яму матэрыялы ў газетах у рамках падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2000 года. Суд таксама абавязаў палітыка выплаціць штраф у суме 3 млн соляў (блізу 1 млн даляраў) і забараніў яму займаць дзяржаўныя пасады цягам трох гадоў.

Альберта Фухіморы займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з 1990 па 2000 год. У апошнія гады яму былі вынесеныя некалькі судовых прысудаў па цэлым шэрагу абвінавачванняў. Апошнія з іх - за подкуп парламентарыяў і тэлефонны шпіянаж. Новае васьмігадовае пазбаўленне волі палітык будзе адбываць пасля таго як скончыцца яго 25-гадовы тэрмін за шматлікія парушэнні правоў чалавека.

У кастрычніку 2013 дзеці 75-гадовага Фухіморы падалі прашэнне аб памілаванні бацькі, матывуючы калектыўную просьбу дрэнным станам ягонага здароўя. Дагэтуль экс-прэзідэнту былі праведзеныя пяць хірургічных аперацый у рамках барацьбы з ракам паражніны рота. Тады кансіліум з 12 дактароў прыйшоў да высновы, што былы кіраўнік дзяржавы не пакутуе на анкалагічнае захворванне, хоць і схільны да моцнай дэпрэсіі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках