5 траўня 2024, Нядзеля, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін заклікаў РФ прызнаць, што яна ваюе ва Украіне

17

Былы лідэр баявікоў Данецка Ігар Гіркін заклікаў Расею не «хаваць галаву ў пясок» і прызнаць, што яна ваюе ва Украіне.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю сепаратысцкаму тэлеканалу Anna-News, паведамляе «Украинская правда».

«Мы ўжо ваюем. Можна яшчэ доўга хаваць галаву ў пясок, але краіна, з якой адпраўляюцца добраахвотнікі, пакуль добраахвотнікі, едуць ваяваць, і ёсць месца, дзе яны могуць ваяваць, дзе ім дадуць зброю, дзе яны атрымліваюць боепрыпасы, - гэта ўжо ваюючая краіна», - заявіў Ігар Гіркін.

Пры гэтым ён дадаў, што «мы вельмі дзіўна ваюем: мы пастаўляем апаненту і вугаль, і электрычнасць». «Але ў нас у Босніі тое ж самае было», - падзяліўся ён.

Ігар Гіркін узначаліў напад расейскіх баевікоў на ўкраінскія гарады Славянск і Краматорск вясной 2014 года, а затым стаў «міністрам абароны» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках