5 траўня 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Рутэнка: Я - за беларускую мову і нацыянальныя сімвалы

28
Сяргей Рутэнка: Я - за беларускую мову і нацыянальныя сімвалы

Лідэр гандбольнай зборнай Беларусі шкадуе, што не размаўляе на роднай мове.

Пра гэта <>bСяргей Рутэнка заявіў у інтэрв'ю выданню «Прессбол», піша «Трыбуна».

- Цяпер у Менску ёсць хлопцы, якія пішуць моцныя матывуючыя хіты. Можа чуў раптам «Наша возьме» ад «Brutto»?

- Чуў, і мне спадабалася. Думаю, калі такое паставіць у распранальні перад гульнёй, то гэта дало б баявы зарад.

- А тое, што спяваюць па-беларуску?

- Гэта нармальна. Я люблю радзіму, Менск. На жаль, не размаўляю на беларускай мове. У школе вучыў, але колькі разоў на тыдзень былі тыя заняткі? На вуліцы ніхто па-беларуску не гаварыў, ды і бацькі ў мяне не адсюль родам. Таму і звычкі да мовы мне не прышчапілі. Хоць мне падабаецца, калі людзі гавораць на роднай мове, люблю яе слухаць. Але ўсё трэба рабіць акуратна. Часам і тут аддае паказухай - не ведаю, адчуваеце вы ці не. Мне не па душы, калі асобныя людзі бравіруюць гэтым. Але я, безумоўна, за беларускую мову і нацыянальныя сімвалы.

- Аднак, прызнайся, ты здзівіўся б, калі б хто-небудзь з тваіх партнёраў ў зборнай раптам загаварыў па-беларуску.

- Шчыра кажучы, так. Многіх дзяцей ведаю даўно. Калі чалавек, увесь час гаварыў на рускай, раптам пяройдзе на родную мову, то, безумоўна, гэта выкліча рэзананс. Але я толькі «за», - сказаў Рутэнка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках