5 траўня 2024, Нядзеля, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Charlie Hebdo выйдзе накладам у мільён асобнікаў

1
Charlie Hebdo выйдзе накладам у мільён асобнікаў

Новы нумар сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo будзе апублікаваны ў сераду, 14 студзеня, праз тыдзень пасля нападу на рэдакцыю.

Ён выйдзе накладам у мільён асобнікаў - у той час, як ягоны стандартны тыраж складае ад 30 000 да 60 000. Пра гэта заявіў у чацвер 8 студзеня, галоўны рэдактар часопіса Рышар Малка у інтэрв'ю вядучай французскай газеце Le Monde, піша NEWSru.co.il.

Зрэшты, гэты нумар будзе складацца ўсяго з васьмі старонак, што ўдвая менш яго звычайнага памеру. Патрык Пела, адзін з выдаўцоў часопіса, заявіў: гэты нумар закліканы прадэманстраваць свету, што «дурасць не атрымала перамогу».

Нагадаем, што напярэдадні ўвечары тысячы парыжан выйшлі на плошчу Рэспублікі, каб ушанаваць памяць журналістаў і паліцэйскіх, якія загінулі ў выніку тэрарыстычнага нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. Многія ўдзельнікі жалобнай акцыі трымалі ў руках плакаты з надпісам «Я - Шарлі».

Акцыі салідарнасці прайшлі і ў іншых гарадах свету, у прыватнасці ў Барселоне, Мадрыдзе, Лондане, Нью-Ёрку, Мельбурне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках