5 траўня 2024, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты ў Лівіі пакаралі смерцю двух журналістаў з Туніса

Ісламісты ў Лівіі пакаралі смерцю двух журналістаў з Туніса

Групоўка, якая ўяўляе сабой аддзяленне «Ісламскай дзяржавы», абвясціла аб пакаранні журналістаў, зніклых без вестак чатыры месяцы таму.

Пра гэта паведамляе France 24, піша Lenta.ru.

У заяве, размешчанай на шэрагу экстрэмісцкіх сайтаў, прыведзеныя фатаграфіі Сафьена Шурабі (Sofiene Chourabi) і Надзіра Ктары (Nadhir Ktari). Пры гэтым адзначаецца, што ў дачыненні да іх быў «ужыты закон Алаха». На фатаграфіі таксама прысутнічае баявік са зброяй, ягоны твар закрыты.

Праверыць дакладнасць сцвярджэння аб расправе над журналістамі цяпер няма магчымасці.

Як паведамляецца, журналістаў абвінавацілі ў тым, што яны працавалі на спадарожнікавы канал, які «змагаецца супраць рэлігіі».

Шурабі і Ктары прапалі без вестак на ўсходзе Лівіі 8 верасня 2014 г, неўзабаве пасля таго як два іх калегі былі захопленыя ў палон баявікамі, а затым адпушчаныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках