5 траўня 2024, Нядзеля, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лухта расейскіх СМІ: пра Яраша і гранату ў Вярхоўнай Радзе

14

Расейскія СМІ заяўляюць, што лідар «Правага сектара» паабяцаў падарваць гранату на пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны, якую ён носіць з сабой у кішэні.

Канал Міністэрства абароны Расеі зрабіў навіну з жарту дэпутата Украіны Дзмітрыя Яраша. Журналісты паведамілі, быццам бы лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш паабяцаў падарваць гранату на пасяджэнні Вярхоўнай Рады, паведамляе «Радыё Свабода».

«Пра гэта ён заявіў у эфіры «Грамадскіх ТВ». Яраш паабяцаў журналістам прыйсці ў будынак парламента з гранатай у кішэні, з дапамогай якой будзе змагацца супраць «ворагаў Украіны». Ён удакладніў, што яму камфортней знаходзіцца побач з дэпутатамі, маючы пры сабе зброю», - паведамляюць расейскія СМІ.

Такую навіну перадрукавалі ў чацвер парталы расейскіх федэральных каналаў і інтэрнэтных СМІ: Russia Today, «НТВ», «Вести.ру». А партал «Украина.ру» апублікаваў гэтую ж навіну з загалоўкам: «Яраш пагражае падарваць Вярхоўную Раду».

Фразу Дзмітрыя Яраша пра гранату, а дакладней, яго жарт, выразалі з інтэрв'ю «Грамадскіх тэлебачанні» з хэш тэгам # посмишкаЯроша, у якім лідар «Правага сектара» распавёў аб «замірэнні», праблемах крымінальнага пераследу байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў, а таксама пракаментаваў свой статус народнага выбранніка. Жарт пра гранату ў кішэні прагучаў у кантэксце крытыкі Вярхоўнай Рады і ўрада Украіны. На думку лідара «Правага сектара», патрэбнай «трансфармацыі» ўлады яшчэ не адбылося, і радыкальных, рэвалюцыйных зменаў, якія патрабаваў «Майдан» ва Украіне, пакуль няма.

Аднак перад тым, як жартаваць пра гранату, у гэтым жа інтэрв'ю Яраш неаднаразова падкрэсліваў, што не мае мэты развязваць пытанні ў Вярхоўнай Радзе метадам «агрэсіі» або «сілы».

«Развязваць цяпер пытанні там не бачу рэальнай магчымасці, ну вядома, можна падысці, скажам, да старшыні Вярхоўнай Рады, напрыклад, «дай слова або морду разаб'ю», можна і так гуляць, але гэта не цывілізавана і не паводле правіл той жа Вярхоўнай Рады», - адзначыў Дзмітрый Яраш.

«Я ведаю, чаго ад Яраша чакалі, што прыйду ў Вярхоўную Раду, наб'ю каму-небудзь пысу, там, шоў нейкае зладжу, я не прывык гуляць паводле правіл людзей, якія нешта ад мяне чакаюць…» - дадаў ён.

Раней расейскі «1-ы канал» распаўсюджваў выявы Дзмітрыя Яраша ў Вярхоўнай Радзе з кулямётам, аднак гэта выявілася фотакалажам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках