5 траўня 2024, Нядзеля, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Гатэль Гранд Будапешт» лідэруе ў намінацыях на прэмію BAFTA

Фільм «Гатэль Гранд Будапешт» лідэруе ў намінацыях на прэмію BAFTA

Самую вялікую колькасць намінацый таксама сабралі драмы «Бердмэн» і «Тэорыя ўсяго».

Стужка амерыканскага рэжысёра Уэса Андэрсана «Гатэль Гранд Будапешт» у лідарах што да колькасці намінацый на прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) за 2014. Фільм прэтэндуе на 11 узнагарод, у тым ліку ў намінацыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр» і «Найлепшы арыгінальны сцэнар», піша zn.ua.

Драмы «Бердмэн Алехандра Гансалеса Ін’ярыту і «Тэорыя ўсяго» Джэймса Марша атрымалі па 10 намінацый. Прынамсі, яны ўвайшлі ў спіс намінацыі «Найлепшы фільм». Акрамя іх, за ўзнагароду ў гэтай катэгорыі пазмагаюцца «Малалецтва» і «Гульня ў імітацыю».

За намінацыю «Найлепшы адаптаваны сцэнар» будуць змагацца «Амерыканскі снайпер», «Зніклая», «Гульня ў імітацыю», «Падынгтан» і «Тэорыя ўсяго».

У акторскіх катэгорыях - шмат брытанскіх выканаўцаў: Ральф Файнс, Эдзі Рэдмэйн і Бенедыкт Камбербэтч намінаваныя ў катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля», Фелісіці Джонс намінаваная за сваю ролю ў «Тэорыі ўсяго», а Кіра Найтлі - за ролю другога плану ў «Гульні ў імітацыю».

Цырымонія ўзнагароджання прэміі Брытанскай кінаакадэміі адбудзецца ў Лондане 8 лютага. Вядучым цырымоніі будзе Стывен Фрай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках