5 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз заклікалі распрацаваць план барацьбы з расейскай прапагандай

24
Еўразвяз заклікалі распрацаваць план барацьбы з расейскай прапагандай

З такім заклікам выступілі Літва, Вялікабрытанія, Данія і Эстонія.

Гэтыя краіны просяць Еўракамісію распрацаваць план дзеянняў для барацьбе з расейскай прапагандысцкай кампаніяй, гаворыцца ў лісце міністраў замежных спраў чатырох краін, які адрасаваны кіраўніку замежнапалітычнай установы Еўразвязу (ЕЗ) Федэрыцы Магерыні, паведамляе Delfi.lt.

Ліст падпісалі міністры Літвы, Вялікабрытаніі, Даніі і Эстоніі Лінас Лінкявічус, Філіп Хэманд, Марцін Лідэгор і Кейт Пентус-Разіманус.

Яны папярэдзілі, што "Расея хутка пашырае сваю кампанію дэзінфармацыі і прапаганды" з мэтай падтрымкі "палітычных і вайсковых мэтаў расейскага ўрада".

Міністры заклікалі забяспечыць надзейную і канкурэнтаздольную інфармацыйную альтэрнатыву для расейскамоўных жыхароў і тых, хто карыстаецца "кантраляванымі Расеяй СМІ".

Яны прапанавалі абмеркаваць тэму расейскай прапаганды на сустрэчы міністраў краін-чальцоў Еўразвяу ў пачатку года і заклікалі замежнапалітычную ўстанову ЕЗ распрацаваць план дзеянняў на 2015-2016 гады.

Аўтар ініцыятывы - кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у пятніцу сказаў, што міністры "не прапаноўваюць цэнзуру ці забарону, але хочуць, каб былі створаныя ўмовы для па-сапраўднаму бесстаронніх, свабодных крыніц інфармацыі".

Паводле ягоных слоў, Расея выдзяляе мільярдныя сумы кантраляваным дзяржавай СМІ і таму трэба "ўмацаваць устойлівасць грамадства да маніпуляцый".

"Хацелася б, каб мы не толькі на словах, але і канкрэтнымі дзеяннямі надавалі больш увагі стварэнню варункаў для таго, каб людзі атрымлівалі альтэрнатыўную, свабодную, аб'ектыўную інфармацыю. Ні ў якім выпадку яна не павінна кантралявацца іншай "справядлівай" уладай, бо гэта таксама несвабодная інфармацыя", - сказаў міністр.

Прынамсі ў лісце ў Брусэль прапануецца стварыць у інтэрнэце платформу, на якой будзе падавацца інфармацыя аб хлусні і маніпуляцыі, прапагандзе, надавацца падтрымка ініцыятывам для стварэння тэлеканалаў, сеткавых парталаў, радыёстанцый і друкаваных СМІ на расейскай мове, якія будуць заахвочваць абмен прадукцыяй ўнутры ЕЗ, прапаноўваць змест дзейным расейскім СМІ.

Нагадаем, раней прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес заклікаў згуртавацца для барацьбы супраць прапаганды Крамля і "паралельнай рэальнасці", якую Расея стварае ў інфармацыйнай прасторы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках