5 траўня 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры не дамовіліся аб сустрэчы ў Астане

Кіраўнікі МЗС Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны не прыйшлі да згоды з нагоды сустрэчы ў Астане ў "нармандскім фармаце".

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін па тэлефоннай размове на сваёй старонцы ў Twitter, паведамляе Еўрапейская праўда.

"Паклаў слухаўку пасля размовы з калегамі з ФРН, Францыі і РФ. Адзіны "прагрэс"- дамовіліся асабіста сустрэцца ў Бэрліне. Працуем далей..." - напісаў ён.

Са слоў Клімкіна, сустрэча адбудзецца 12 студзеня.

Нагадаем, раней паведамлялася, што міністры замежных спраў Францыі, Расеі, Украіны і Нямеччыны правядуць сустрэчу 8-9 студзеня.

Як паведамлялася, 15 студзеня ў сталіцы Казахстана Астане павінна адбыцца сустрэча ў "нармандскім фармаце", у якой возьмуць удзел прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

У той жа час Францыя і Нямеччына сумняюцца ў мэтазгоднасці правядзення сустрэчы аб сітуацыі ва Украіне ў "нармандскім фармаце" 15 студзеня ў Астане.

Так, прадстаўнік канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель Штэфан Зайбэрт заявіў, што сустрэча мае сэнс толькі пры ўмове дасягнення прагрэсу.

Канцлерка ж са свайго боку заявіла 8 студзеня, што пытанне правядзення сустрэчы ў "нармандскім фармаце" будзе развязанае найбліжэйшымі днямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках