5 траўня 2024, Нядзеля, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скардзіна стала 9-й у спрынце на этапе Кубка свету ў Обэрхофе

6
Скардзіна стала 9-й у спрынце на этапе Кубка свету ў Обэрхофе

Найлепшай з беларускіх біятланістак у спрынтэрскай гонцы на этапе Кубка свету ў нямецкім Обэрхофе стала Надзея Скардзіна.

Дыстанцыю ў 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі Скардзіна пераадолела з адным пудлам пры страляніне стоячы і заняла 9-е месца, саступіўшы лідэрцы гонкі 38,7 сэкунды, піша БелаПАН.

Пераможцай спрынту стала чэшская біятланістка Вераніка Віткава, што дапусціла па адной памылцы на кожнай страляніне. Другое і трэцяе месцы занялі італійскія спартоўкі Даратэя Вірэр (1 + 0; 8,8) і Ніколь Ганцье (0 + 0; +19,1).

Дар'я Домрачава з чатырма пудламі (3 + 1) фінішавала з 18-м часам (+1:02,1), Надзея Пісарава заняла 27-е месца (0 + 3; 1:40,2), Ірына Крыўко - 28-е (1 + 1; 1:43,9), Настасся Дубарэзава - 91-е (4 + 2; 5:16,0).

Адзначым, што гонка праходзіла пры моцным парыўным ветры. Акрамя Ніколь Ганцье, прайсці ўсю дыстанцыю без пудлаў на агнявых рубяжах здолела толькі Наталля Бурдыга з каманды Украіны (10-е месца; 39,5).

Агулам на старт гонкі выйшла 95 біятланістак, двое з іх не фінішавалі.

10 студзеня ў Обэрхофе пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км, а 11 студзеня адбудуцца гонкі з агульнага старту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках