5 траўня 2024, Нядзеля, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю закрыла яшчэ дзве інтэрнэт-крамы

13
Мінгандлю закрыла яшчэ дзве інтэрнэт-крамы

9 студзеня Міністэрства гандлю прыпыніла дзейнасць яшчэ дзвюх інтэрнэт-крам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

«9 студзеня прыпыненая дзейнасць наступных інтэрнэт-крам у сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў:

http://www.kross.by (суб'ект гандлю ІП Нікалаеў В.У.);

http://mir-dvr.by (суб'ект гандлю ЧП «Прыялайт-СВ»)», - гаворыцца ў паведамленні.

З аналагічнай прычыны з 22 да 24 снежня мінулага года Міністэрствам гандлю была прыпыненая дзейнасць 11 інтэрнэт-крам, шэраг інтэрнэт-крам быў зачынены раней. Парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў у гэтых выпадках палягалі ў невыкананні патрабаванняў аб змяшчэнні на сайце кошту выключна ў беларускіх рублях, поўнай інфармацыі аб прадаўцу, вытворцу і імпарцёру, інфармацыі аб магчымасці разліку за тавар шляхам дыстанцыйнага пералічэння грашовых сродкаў, узораў дакументаў, якія пацвярджаюць факт рэалізацыі тавару.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках