5 траўня 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бостан прэтэндуе на правядзенне Алімпіяды ў 2024

Бостан прэтэндуе на правядзенне Алімпіяды ў 2024

Алімпійскі камітэт ЗША афіцыйна абвясціў Бостан горадам-прэтэндэнтам на правядзенне летніх алімпійскіх гульняў 2024 года.

Бостану была аддадзеная перавага перад Сан-Францыска, Лос-Анджэлесам і федэральнай акругай Вашынгтон. Цяпер заяўка павінна быць перададзеная ў Міжнародны алімпійскі камітэт, які ў 2017 годзе прыме пастанову аб месцы правядзення 33-х летніх алімпійскіх гульняў, перадае BBC.

Зацікаўленасць у правядзенні Алімпіяды-2024 выказалі яшчэ 12 краін.

Патэнцыйнымі канкурэнтамі з'яўляюцца Санкт-Пецярбург, Кіеў, Бэрлін, Стамбул, Мэльбурн, Найробі і Ёханэсбург.

У ЗША летнія алімпійскія гульні праводзіліся ўжо чатыры разы - апошні раз у 1996 годзе ў Атланце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках