5 траўня 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год беларусы вывезлі з Расеі 50 тысяч аўтамабіляў

40
За год беларусы вывезлі з Расеі 50 тысяч аўтамабіляў

Гэта як мінімум утрая больш, чым у 2013 годзе.

Былы прэм'ер Міхаіл Мясніковіч незадоўга да сваёй адстаўкі падаў такую лічбу: толькі за кастрычнік-лістапад 2014 жыхары Беларусі завезлі з Расеі 21,5 тысячы аўто. Усяго за 2014 беларусы вывезлі з Расеі больш за 50 тысяч (дакладнай лічбы пакуль Белстат не мае) легкавых аўтамабіляў, перадае "Радыё Свабода".

Былы прэм'ер звязаў такі ажыятажны попыт з абрынаннем расейскага рубля.

"Сапраўды, той хто хуценька ацаніў узніклую сітуацыю, здабыў дзесьці 7-10 тысяч даляраў нават на самых дарагіх аўто, - паведаміў кіраўнік цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. - Кемлівыя беларусы скарысталіся тым, што кошт аўто ў расейскіх рублях пару месяцаў не пераглядаўся . Яны рынуліся да суседзяў, мянялі там даляры і еўра на расейскі рубель і на гэтым значна здабывалі.

Але гэта толькі адная з трох прычын. Другая - гэта вынік уступлення Расеі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Расейцы здолелі дамовіцца аб ільготах для свайго аўтапрама. Фактычна правілы свабоднага гандлю на гэтым сэгменце расейскага рынку пачнуць дзейнічаць толькі з 2019 года. Беларусь такіх ільгот не мае. І таму мы вымушаныя дыхаць у хвост расейскаму аўтамабільнаму лобі.

А трэцяе - гэта вынік нашага далучэння да Еўразійскага эканамічнага саюза. Раней мы мелі магчымасць усталёўваць свае мыты на імпартныя аўто. Фізічныя асобы ўвозілі заходнія аўтамабілі ў Беларусь, плацілі мыту і часта далей прадавалі расейцам. Пасля ўтварэння ЕАЭС мы ўжо не маем права прызначаць свае мыты. І таму мы вымушаныя працаваць у адзінай прасторы пад дыктоўку вытворцаў аўтамабіляў на тэрыторыі Расеі. Яны выбілі высокія мыты на імпарт самаходаў з трэціх краін. Вось мы і патрапілі ў расейскую пастку".

Экспэрт аўтамабільнага рынку, рэдактар штотыднёвіка "Аўтадайжэст" Анатоль Шаўчэнка сказаў, што прыбытак беларусаў на закупцы самаходаў у Расеі вымяраецца перш за ўсё маркай аўто. Напрыклад, пакупнік Таёты Лэнд Крузэр выгадваў нават пару дзесяткаў тысяч даляраў. Але большасць набывала простыя і танныя маркі. Таму можна казаць, што пераважна на адным аўтамабілі зараблялі ад двух да пяці тысяч даляраў.

Пакупнікоў самаходаў у Расеі Шаўчэнка дзеліць на тры катэгорыі. Тых, хто ратаваў грошы, тых хто яшчэ раней планаваў купіць сабе самаход, скарыстаўшыся выгодай. І нейкая частка беларусаў набывала аўто, каб потым перапрадаць яго з выгадай для сябе. Пра дакладную прапорцыю казаць цяжка. Але, на думку Шаўчэнкі, адсоткаў 25 дзейнічалі паводле прынцыпу "купіць - перапрадаць - здабыць".

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках