5 траўня 2024, Нядзеля, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі зноў захапілі закладнікаў

16
У Францыі зноў захапілі закладнікаў

Адразу па заканчэнні парыжскай драмы з падвойным захопам закладнікаў адбыўся новы аналагічны інцыдэнт.

Гэтым разам злачынец узяў у закладнікі некалькі наведнікаў ювелірнай крамы ў горадзе Манпэлье на поўдні краіны, перадае тэлеканал BFMTV. Каля крамы шмат паліцыі, квартал, дзе адбыўся інцыдэнт, ачэплены.

Колькі менавіта злачынцаў дзейнічаюць у Манпэлье, пакуль невядома. Паводле інфармацыі партала 20minutes.fr, у іхніх у руках ад аднаго да двух закладнікаў. У якасці найбольш імавернай версіі здарэння пакуль называюць рабаванне, піша Lenta.ru.

Нагадаем, гадзіну таму стала вядома, што французскія спецвойскі зліквідавалі падчас спецаперацыі двух чалавек, якія захапілі закладніка ў мястэчку Дамартэн-ан-Гаэль на паўночны ўсход ад Парыжа, перадае Agence France-Presse. Будынак друкарні быў узяты штурмам. Пры гэтым закладнік, які ўтрымліваўся імі, жывы. Меркавана забітыя - гэта браты Куашы, 32-гадовы Саід і 34-гадовы Шэрыф, якія 7 студзеня зладзілі калатнечу ў рэдакцыі сатырычнага часопіса Сharlie Hebdo. Крыніца ў паліцыі растлумачыў, што браты Куашы зладзілі супраціў пры штурме і былі знішчаныя ў перастрэлцы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках