5 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незаменныя рок-гітарысты: ад Міка Тэйлара да Слэша

2

40 гадоў таму Мік Тэйлар сыйшоў з Rolling Stones на вяршыні папулярнасці гурта.

Ён быў не адзіным гітарыстам, якія прывялі свой калектыў да славы, а затым яго пакінуў, падкрэслівае карэспандэнт BBC.

Мік Тэйлар пакінуў Rolling Stones у снежні 1974 года. У наступныя некалькі дзесяцігоддзяў ягоны прыклад перанялі яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку Джо Пэры, Слэш і Джон Фрушантэ. Усе яны былі таленавітымі сола-гітарыстамі, і ўсё самохаць сышлі з знакамітых калектываў у росквіце іх славы.

Рок-сцена - это испытание не только музыкального дарования, но и характера

Шмат якія фанаты Rolling Stones уважаюць эпоху Тэйлара за найлепшую ў гісторыі гурта. 20-гадовы гітарыст граў у Лондане з яшчэ адной легендай, Джонам Мэялам, калі яго перавабілі Stones - каб замяніць Браяна Джонса, якога выгналі ў 1969 годзе і які быў пазней знойдзены мёртвым ва ўласным басэйне. Тэйлара кінулі адразу ў полымя: ён дэбютаваў на бясплатным канцэрце ў лонданскім Гайд-парку, куды прыйшло чвэрць мільёна слухачоў. Потым ён паехаў з гуртом у сумна вядомы паўночнаамэрыканскі тур 1969, дзе быў запісаны жывы альбом Get Yer Ya-Ya's Out! - але выправа азмрочылася трагічным інцыдэнтам на канцэрце ў Альтамонце, калі аднаго з гледачоў забіў ахоўнік, чалец байкерскай групоўкі "Анёлы пекла".

З Тэйларам былі запісаныя класічныя альбомы: Let it Bleed, Sticky Fingers і Exile on Main Street. "Сёй-той мяркуе, што гэта быў найлепшы склад з усіх, што існавалі", - сказаў аднойчы Мік Джагер. Але правёўшы ў Stones пяць гадоў, Мік Тэйлар развітаўся з гуртом і пра гэта не шкадаваў. У тыя гады ён адчуваў сябе хлапчуком сярод перанасычаных ветэранаў, ды яшчэ і прыахвоціўся да гераіну, калі ў Rolling Stones пачаўся дэкадэнцкі перыяд. "Я адчуў, што з мяне досыць", - сказаў ён пазней, хоць ягоныя наступныя праекты былі непараўнальныя камэрцыйнымі маштабамі. Калі б Тэйлар застаўся ў гурце, ён, мусібыць, стаў бы мультымільянерам. Але ён запэўніваў, што зрабіў слушна. "Пытанне аб тым, ці шкадую я, што сышоў з Rolling Stones, няслушнае. Значна складаней адказаць на іншае: ці шкадую я, што туды прыйшоў?" - разважаў ён.

Ронни Вуд и Мик Тейлор в 2013 году: многие считают, что с Тейлором Rolling Stones были лучше

Мяркуючы з усяго, сыход Тэйлара стаў для астатніх плягай. І Джагер, і Кіт Рычардс не хавалі захаплення ягоным талентам. Яго нават паклікалі ўзняць удзел у турнэ 2013 года. Лёсавызначальная пастанова гітарыста ў 1974 годзе прычынілася да адной з самых нечаканых змен складу ў гісторыі рок-музыкі, і ніхто не вёрз пра "творчыя супярэчнасці" - зазвычай пад такой падлівай непажаданага музыку выстаўляюць за дзверы.

Без шкадаванняў

У 1979 году прыклад Тэйлара пераняў Джо Пэры. Ён узяў сваю гітару і пайшоў дадому, пасварыўшыся са Стывенам Тайлерам падчас запісу альбома Aerosmith з прыдатнай назвай Night in the Ruts ("Ноч у рове"). Тайлер і вокам не міргнуў, запісаўшы рэшту дыска з рознымі сэсійнымі музыкамі. А менавіта ж злучнасць Тайлер-Пэры дазволіла Aerosmith збіраць стадыёны ў 1970-х, калі былі створаныя самыя розныя гіты - ад Walk This Way да ўдалага кавэра бітлавай Come Together. Сышоўшы на свой хлеб, Пэры выдаў тры альбомы з гуртом The Joe Perry Project, і толькі потым яны з Тайлерам зноў замірыліся.

Уход Слэша диктовался бизнес-логикой

А вось у канфлікце Аксэля Роўза і Слэша з Guns N 'Roses гаворка аб згодзе ўжо наўрад пачнецца. На пачатку 1990-х справа ў рокераў з Лос-Анджэлеса ручыла: публіцы спадабаўся альбом Appetite for Destruction і складзены з дзвюх частак дыск Use Your Illusion. Слэш, чый незабыўны рыф лёг у падваліну галоўнага гіта гурта, Sweet Child O 'Mine, стаміўся чакаць, калі Роўз збярэцца запісаць наступны альбом, і ў 1996 годзе ляпнуў дзвярыма. Слэш меркаваў, што Роўз паспрабаваў дыстанцыявацца ад астатніх удзельнікаў групы: ён выгнаў бубнача Стывена Адлера, рэгулярна спазняўся на канцэрты і патрабаваў сабе аўтарскіх правоў на назву калектыву. Без Слэша Роўз выпусціў толькі адзін дыск, але ні разу не спрабаваў паклікаць гітарыста назад.

Незадаволенасць Слэша была выкліканая бізнэс-логікай. А вось у Джона Фрушантэ, які сыйшоў з Red Hot Chili Peppers, мабыць, быў адваротны выпадак. У 1991 годзе альбом Blood Sugar Sex Magik вывеў панк-фанкавы калектыў на першыя ролі: у свеце было прададзена больш за 13 млн копій дыска. Але гэты ўзлёт да зорнай славы трывожыў Фрушантэ, і ён нечакана сышоў з квартэта ў 1992 годзе. "Занадта высока, занадта далёка і занадта хутка нас занесла", - так ён пазней паспрабаваў растлумачыць сваю пастанову. Ён пакутаваў ад нарказалежнасці і псіхічных праблем. У 1997 годзе ён вярнуўся ў гурт, але ізноў пакінуў яго ў 2007-м.

Джон Фрушанте не вынес испытания рок-славой

Абставіны абодвух ягоных сыходаў застаюцца даволі туманнымі, але факт застаецца фактам: РХЧП запісалі сваю найлепшую музыку менавіта з ягоным удзелам. Шмат якія прыхільнікі гурта больш за ўсё любяць альбомы, на якіх грае Фрушантэ: ужо згадваны Blood Sugar Sex Magik і Californication, выдадзены ў 1999 годзе.

Тое ж самае можна сказаць і пра Пэры, Слэша і - мабыць, найперш - пра Міка Тэйлара. Пасля ягонага сыходу Rolling Stones паспяхова далей існавалі і нават запісалі пару вялікіх альбомаў, але Тэйлар заўсёды будзе стаяць у гісторыі калектыву асобна: ён самахоць кінуў працу мары.

Грэг Кот - музычны крытык амэрыканскай газэты Chicago Tribune.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках