18 траўня 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская авіяцыя ў Сірыі нанесла 30 новых удараў

9

Авіяўдары былі нанесеныя па сельскай мясцовасці ў наваколлі горада Джыср-эш-Шугур на паўночным захадзе Сірыі.

Расейская авіяцыя 1 кастрычніка нанесла 30 удараў па розных мэтах у Сірыі, паведамляе Reuters са спасылкай на ліванскі тэлеканал Al-Mayadeen.

Паводле звестак канала, авіяўдары былі нанесеныя па сельскай мясцовасці ў ваколіцах горада Джыср-эш-Шугур на паўночным захадзе Сірыі. Горад утрымліваецца некалькімі групамі баевікоў, у тым ліку байцамі "Фронт Ан-Нусра" (аддзяленне Аль-Каіды).

Расейскія самалёты таксама наносілі ўдары па раёнах, якія ўтрымліваюць баевікі альянсу ісламісцкіх арганізацый "Джаіш аль-Фатах" (Войска заваёвы).

Паводле звестак канала, таксама былі абстраляныя некаторыя раёны ў правінцыі Ідліб, Хама, мясцовасць каля гары Завія.

Reuters таксама прыводзіць сведчанне сірыйскага апазіцыйнага СМІ Orient News, якое паведамляе аб абстрэлах месцаў дыслакацыі апазіцыі ў раёне горада Хама.

Расея пачала ваенную аперацыю ў Сірыі 30 верасня. У Мінабароны Расеі заявілі аб 20 ударах па васьмі аб'ектах ІДІЛ у Сірыі.

Краіны Захаду мяркуюць, што расейская авіяцыя наносіць удары не па пазіцыях ісламістаў, а па тэрыторыі, якую кантралюе сірыйская апазіцыя. Праваабаронцы заяўляюць, што ў выніку бамбавання 30 верасня загінулі дзясяткі мірных жыхароў у правінцыі Хомс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках