18 траўня 2024, Субота, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Эканоміка Расеі руйнуецца

6
Bloomberg: Эканоміка Расеі руйнуецца

Расейская дзель на сусветным рынку скароціцца да ўзроўню 1991 года, калі раскідаўся СССР.

Дырэктар дзяржаўнай фермы ля Масквы Анатоль Анісімаў дагэтуль марыць аб новым кароўніку са швэдскімі даільнымі машынамі, якія б скарацілі выдаткі і павялічылі надоі на 40%. Але ва ўмовах найбуйнейшай за 20 гадоў рэцэсіі яму даводзіцца забыцца аб гэтых планах, піша ZN.ua са спасылкай на Bloomberg.

"Нічога добрага цягам наступнага года нас не чакае", - сказаў ён скептычна журналістам.

Праз пагаршэнне стану расейскай эканомікі, бізнэсоўцы адкладаюць інвестыцыйныя планы, перажываючы, што рубель можа зноў абрынуцца, калі кошты нафты чарговым разам упадуць, а геапалітычнае напружанне прынясе новыя эканамічныя праблемы. Перспектыва зацяжнога эканамічнага спаду стала выклікам для Крамля, які выкарыстоўвае павышэнне стандартаў жыцця для атрымання падтрымкі насельніцтва. Акрамя таго, расейскай уладзе патрэбныя замежныя інвестыцыі, каб расейскі рынак далей рос.

Сёння Крэмль устрымліваецца ад эскалацыі агрэсіі супраць Украіны, чым, магчыма, хоча дамагчыся змякчэння санкцый ЗША і Еўразвязу, якія былі ўведзеныя пасля анэксіі Крыму, і некалькі разоў узмоцненыя пасля ўварвання на Данбас. Расейскія чыноўнікі кажуць, што эканоміка ўжо дасягнула дна, але з гэтым не згаджаюцца бізнэсоўцы. Капіталаўкладанні скараціліся на 6% за 8 месяцаў гэтага года. Шмат кампаній нарошчваюць суму рублёвай гатоўкі фактычна за кошт абрынання нацыянальнай валюты Расеі і ўсё адно не хочуць выдаткоўваць сродкі.

"Бізнэсоўцы і звычайныя людзі настроеныя на негатыўнае развіццё падзей. Яны чакаюць адток капіталу і яшчэ большае скарачэнне эканомікі", - сказаў былы міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, нагадваючы пра ўплыў санкцый і падзенне коштаў нафты.

Ён дадае, што нават калі эканоміка адновіцца цягам наступных некалькіх гадоў, яе рост будзе настолькі павольным, што расейская дзель на сусветным рынку скароціцца да ўзроўню 1991 года, калі распаўся СССР. Такім чынам, дасягненне рэжыму Уладзіміра Пуціна за 15 гадоў будуць знішчаныя.

Выданне нагадвае, што пад ціскам эканамічных праблем расейскі ўрад ужо быў вымушана скараціць або адкласці некаторыя праграмы плана мадэрнізацыі войска, на якое збіраліся выдаткаваць 20 трыльёнаў рублёў. Пуцін зрабіў гэты план прыярытэтным, бо так ён збіраўся адрадзіць "моц Расеі" на сусветным узроўні.

Раней Расея хутка змагалася з наступствамі папярэдніх крызісаў, дэманструючы рост праз 18 месяцаў пасля рэцэсіі. Але ў гэтым годзе Цэнтральны банк дае несуцяшальныя прагнозы, паводле якіх рэцэсія будзе самай доўгай з часоў распаду СССР і працягнецца два гады.

"Гэты крызіс горшы, бо ён будзе трываць доўга", - сказаў прэзідэнт кампаніі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў "Тэхнаніколь" Сяргей Калеснікаў, які ўжо скасаваў планы будаўніцтва новага завода для вытворчасці ізаляцыйных матэрыялаў. Таксама ён скардзіцца на 15% скарачэння продажаў унутры краіны, бо будаўнічыя кампаніі скарачаюць свае выдаткі. У гэты ж час, экспарт трохі вырас дзякуючы падзенню рубля, што зрабіла расейскую прадукцыю таннейшай на міжнародных рынках. Але Калеснікаў усё ж не настроены аптымістычна.

"Гэта падобна да бегу супраць ветру пад горку. Такая сітуацыя вельмі знясільвае", - кажа ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках