26 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматлікія сілы хуткага рэагавання NATO прыбылі ў Літву

1

10 кастрычніка ў Клайпедскім порце панавала незвычайнае ажыўленне.

Да цэнтральнага тэрміналу прышвартавалася судна з Вялікабрытаніі, якое даставіла блізу 350 вайсковых транспартных сродкаў і больш за 100 прызначаных для вучэнняў кантэйнераў з неабходнай амуніцыяй. Раней на гэтым тыдні ў Літву прыляцелі блізу 200 вайсковых спецыялістаў, якія забяспечаць транспарціроўку кантэйнераў і абсталююць месца для вучэнняў, піша ru.DELFI.lt.

Фота: DELFI

Вайсковая тэхніка з Клайпедскага цэнтральнага тэрмінала накіравалася да Вайсковага палігону, а з яго на наступным тыдні праз Літву адправіцца ў Латвію, таму на дарогах людзі змогуць убачыць вялікія калоны вайсковай тэхнікі. Гэта будуць першыя вучэнні адзінак пад камандаваннем корпуса сіл хуткага рэагавання NATO у краінах Балтыі.

Камандуючы штабам Аб'яднаных сіл Літоўскага войска брыгадны генерал Вілмантас Тамашайціс сказаў, што такая падзея для Літоўскага войска вельмі важная. "Да гэтых вучэнняў пройдзены вялікі шлях, да іх рыхтаваліся амаль год. Для нас яны важныя, паколькі мы зможам трэніравацца разам з сіламі хуткага рэагавання NATO", - сказаў Тамашайціс.

Вучэнні пройдуць у лістападзе, а ў пачатку снежня вайсковыя сілы хуткага рэагавання і ўся тэхніка зноў вернуцца ў Вялікабрытанію.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках