25 красавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Людзі самі збяруцца 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы

42
Алесь Макаеў: Людзі самі збяруцца 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы
Алесь Макаеў

Пасля заканчэння «галасавання» людзі выйдуць а 20:00 на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў лідар беларускіх прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.

«Беларусы маюць права на мірны пратэст супраць фальсіфікацыі так званых «выбараў», - сказаў ён. - Назіральнікі ўжо на датэрміновым галасаванні зафіксавалі, што прыход завышаны, як мінімум у два разы. Асаблівасцю гэтых выбараў з'яўляецца таксама тое, што першапачаткова быў сфальсіфікаваны спіс кандыдатаў у прэзідэнты - там няма ніводнага дэмакратычнага кандыдата ў прэзідэнты. Таму я думаю, што людзі выкажуць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў, а 20:00, людзі збяруцца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і ўжо на месцы будуць думаць, што рабіць далей».

Алесь Макаеў мяркуе, што беларускія палітыкі павінны падтрымаць заўтрашнюю сустрэчу выбаршчыкаў.

«Узурпацыя ўлады - гэта злачынства. Гэтаму трэба супрацьстаяць», - мяркуе лідар беларускіх прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках