26 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Еўропа можа прымусіць Лукашэнку пайсці на пашырэнне прасторы свабоды

5
Анатоль Лябедзька: Еўропа можа прымусіць Лукашэнку пайсці на пашырэнне прасторы свабоды
Анатоль Лябедзька

Каментуючы вынікі акцыі, якая адбылася 10 кастрычніка ў Менску, старшыня АГП заявіў, што дыктатара можна прымусіць пайсці на саступкі.

"Гэта самая вялікая акцыя. Столькі людзей падчас гэтай кампаніі не змог сабраць ні адзін кандыдат, нават Лукашэнка", - сказаў ён.

Лябедзька не выключае, што пасля выбараў могуць "як закручвацца гайкі, так і пашырацца прастора свабоды", піша БелаПАН. Гэта звязанае з тым, што Лукашэнка мае вострую патрэбу ў крэдытах, адзначыў палітык. Паводле ягоных слоў, адпаведная пазіцыя еўрапейскіх краін і актыўнасць дэмакратычнай супольнасці Беларусі могуць прымусіць Лукашэнку пайсці на пашырэнне прасторы свабоды.

Нагадаем, учора ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. На ёй лідары апазіцыі заклікалі беларусаў байкатаваць выбарчы фарс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках