2 траўня 2024, Чацвер, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» прадаўжаюць пераможную серыю

2
Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» прадаўжаюць пераможную серыю

Сёння ў Краснаярску «цмокі» адолелі ў овэртайме мясцовы «Енісей».

Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» атрымалі другую перамогу запар у новым сезоне Адзінай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.

Сёння ў Краснаярску «цмокі» адолелі ў овэртайме мясцовы «Енісей» - 94:93 (25:19, 12:16, 20:24, 26:24, 11:10). Падчас гульні менчукі часам вялі з двухзначных перавагай, гаспадары напрыканцы выраўнялі становішча, але ў дадатковай пяціхвілінцы падапечныя Ігара Грышчука здолелі вырваць перамогу. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Джасцін Грэй, які набраў 2 балы. Пасля напружанага двубою настаўнік менчукоў сказаў, што вельмі задаволены гульнёй сваіх падапечных, якія праявілі характар у вызначальныя моманты сустрэчы ў Краснаярску.

У стартавым двубоі гэтага сезону чэмпіёны Беларусі сенсацыйна падолелі ў гасцях аднаго з фаварытаў гэтага турніру казанскі УНІКС - 91:83 (20:22, 22:16, 31:23, 18:22). Свой наступны двубой баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» правядуць 18 кастрычніка на пляцоўцы «Мінск-Арэны» супраць «Зеніта» з Санкт-Пецярбурга. Пецярбуржскія баскетбалісты паспяхова пачалі цяперашні сезон, перамогшы ва ўсіх 3 праведзеных сустрэчах. Таксама 3 вікторыі ў 3 матчах атрымалі «Хімкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках