26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» ў Магілёве: завышэнне прыходу і маніпуляцыі з бюлетэнямі

«Выбары» ў Магілёве: завышэнне прыходу і маніпуляцыі з бюлетэнямі
Фота: Anadolu Agency/Getty Images

У Магілёве прэзідэнцкія выбары прайшлі паводле старага сцэнару.

Выключэнне склаў адзін выбарчы ўчастак, на якім сябры камісіі наважылі «пагуляць» у дэмакратыю.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель усе шэсць дзён назіраў на выбарчым участку №117 Кастрычніцкага раёна Магілёва, які быў размешчаны ў «Палацы культуры вобласці».

Са слоў праваабаронцы, у яго склаліся добрыя ўзаемастасункі з сябрамі ўчастковай камісіі, аднак і гэта не паўплывала на вынікі: адкрыта назіраць за падлікам галасоў не далі, а адсотак тых, хто прыйшоў на выбарчы ўчастак істотна завысілі, піша ПЦ «Вясна».

- Я назіраў за падлікам галасоў з адлегласці блізу 10 метраў. Сябры камісіі традыцыйна абступілі стол з усіх бакоў і рабілі імітацыю падліку галасоў. Да сябе нікога не падпускалі. Спачатку была надзея, што вынікі галасавання будуць падлічваць доўга, аднак з'явіўся старшыня Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандр Кажамякін, які істотна паскорыў працэс, - кажа праваабаронца.

Барыс Бухель адзначае, што на яго выбарчым участку прыход склаў 60,44%, а паводле афіцыйных звестак - 85,99%. Разыходжанне ў колькасці прагаласаваўшых датэрмінова было 200 чалавек. У сувязі з гэтым на імя ўчастковай выбарчай камісіі была накіраваная скарга.

З Барысам Бухелем салідарны і магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын. З яго даных, на выбарчым участку №56, дзе ён назіраў, прыход склаў 61,05%. Афіцыйна ж ў пратаколе напісалі лічбу 89%.

- Падчас галасавання на сваім участку №56 я забраў свой бюлетэнь з сабой, аднак у выніковым пратаколе ўчастковая камісія адзначыла, што колькасць бюлетэняў, выдадзеных выбаршчыкам, роўна колькасці бюлетэняў, кінутых у скрыні для галасавання, - кажа Аляксей Колчын.

Са слоў праваабаронцы, гэта сведчыць аб тым, што ніхто на яго ўчастку рэальна не рабіў падліку галасоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках