19 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык ААН аб «выбарах» у Беларусі: «Несвабодныя і несумленныя»

37
Спецдакладчык ААН аб «выбарах» у Беларусі: «Несвабодныя і несумленныя»
Міклаш Харашці

Прагрэсу ў частцы забеспячэння правоў беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары няма.

Такая выснова ўтрымліваецца ў апублікаванай заяве спецдакладчыка ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці.

«Выбарчы працэс быў зрэжысаваны, а вынік - наканаваны, - сказаў Харашці. - І гэта заканамерны вынік, улічваючы дваццацігадовае грэбаванне выкананнем правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і аб'яднанняў, якія ствараюць перадумовы для рэальнай канкурэнцыі».

Экспэрт адзначыў, што ні міжнародным, ні мясцовым незалежным назіральнікам не ўдалося пераканацца ў пэўнасці афіцыйных паведамленняў аб прыходу ў 86% і абранні Лукашэнкі амаль 84% галасоў, піша tut.by.

«Такія высокія адсоткі ніколі не фіксаваліся на выбарах у Еўропе з часоў распаду Савецкага Саюза», - падкрэсліў ён. Мяркуючы паводле дакументаў назіральнікаў, звярнуў увагу Харашці, ні галасаванне на закрытых участках, ні датэрміновае галасаванне не дазволілі б забяспечыць абвешчаныя лічбы.

Спецдакладчык паказаў на вялікую колькасць паведамленняў аб парушэннях у дзень «выбараў»: выдачы бюлетэняў без прад'яўлення дакументаў, галасавання ад імя іншых людзей, «каруселі» выбаршчыкаў, укінутыя бюлетэні.

«У маім дакладзе 2013 аб правах чалавека ў выбарчым працэсе для Генеральнай Асамблеі ААН я зрабіў шэраг рэкамендацый, але ні да адной з іх не прыслухаліся», - сказаў ён. У прыватнасці, Харашці звярнуў увагу на не забеспячэнне незалежнасці выбарчых камісій і прысутнасці ў іх прадстаўнікоў апазіцыі, і праблемы з тэледэбатамі кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, бо тэлеканалы ў Беларусі кантралюе дзяржава.

Міклаш Харашці таксама звярнуў увагу на запалохвання з боку ўладаў, пагрозамі крымінальнай адказнасці за заклік да байкоту. Акрамя таго, хоць прэзідэнт і памілаваў палітвязняў, яны не былі адноўлены ў сваіх палітычных і грамадзянскіх правах, указвае спецдакладчык.

Ён вітаў тое, што ў перыяд цяперашніх выбараў абышлося без гвалту, паабяцаўшы ўважліва назіраць за тым, як будзе дзейнічаць улада ў дачыненні да тых, хто выказвае незадаволенасць пасля выбараў, памятаючы пра тое, што ў Беларусі шырока ўжываецца практыка кароткатэрміновых затрыманняў і адміністрацыйных пакаранняў.

Харашці таксама адзначыў, што нядаўняя пастанова аб прыпыненні дзеяння санкцый у дачыненні да Беларусі - «выдатная магчымасць для рэформаў у галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі краіны і патрэбамі сваіх грамадзян».

У якасці рэкамендуемых неадкладных крокаў у паляпшэнні сітуацыі экспэрт назваў ліквідацыю дазвольнага рэжыму сходаў, скасаванне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, ажыццяўленне выбарчай рэформы, увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне і іншае.

Мандат спецдакладчыка па Беларусі быў заснаваны Радай ААН па правах чалавека ў ліпені 2012 года, а затым штогод прадаўжаўся. З моманту ўвядзення мандата ААН прызначае спецдакладчыкам Міклаша Харашці, былога прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ.

Спецдакладчык рэгулярна рыхтуе справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прадстаўляючы іх Радзе ААН у правах чалавека і Генеральнай Асамблеі ААН.

Беларускія ўлады адмаўляюцца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам. Харашці так і не атрымаў магчымасці наведаць Беларусь, каб вывучыць сітуацыю на месцы і сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках