20 красавiка 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Гэты чалавек дапамог адміністрацыі следчага ізалятара адправіць мяне ў карцэр

12
Зміцер Бандарэнка: Гэты чалавек дапамог адміністрацыі следчага ізалятара адправіць мяне ў карцэр
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» папярэджвае.

«Апошнімі днямі на некалькіх беларускіх і замежных сайтах з'явілася інтэрв'ю з былым супрацоўнікам МУС Беларусі Васілём Міхневічам, - заявіў Зміцер Бандарэнка ў каментары charter97.org. - Гэты чалавек, акрамя ўсяго іншага, паведамляе, што сядзеў са мной у адной камеры ў турме «Амерыканка» ў 2011 годзе і нібыта значна мне дапамог.

У сувязі з гэтым хачу заявіць, што, сапраўды, знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ у камеры №13 з гэтым чалавекам чатыры дні. Ён дапамог адміністрацыі турмы адправіць мяне на 10 дзён у карцэр, дзе першы дзень мяне трымалі прыкаваным ланцугом да сцяны.

Васіль Міхневіч камандаваў адным з падраздзяленняў спецназа ўнутраных войскаў МУС Беларусі, быў падпалкоўнікам УБЭП горада Менску. Да 2010 года ён верна служыў рэжыму, а выехаўшы за мяжу і цяпер раптам стаў экспэртам аб беларускай апазіцыі.

Васілю Міхневічу давяраць нельга. Будзьце асцярожныя ў стасунках з гэтым чалавекам».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках