5 траўня 2024, Нядзеля, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы ў Літву пракладуць газаправод для зніжэння залежнасці ад Расеі

З Польшчы ў Літву пракладуць газаправод для зніжэння залежнасці ад Расеі
ФОТА: PHOTOXPRESS.RU

Польшча падпісала пагадненне аб будаўніцтве першага еўрапейскага газаправода ў краіны Балтыі.

Гэта дазволіць ім паменшыць залежнасць ад паставак расейскага газу, паведамляе расейская служба BBC.

"Вы сталі сведкамі гістарычнай падзеі, - павіншаваў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прадстаўнікоў энэргетычных кампаній і ўстаноў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія падпісалі дакумент. - Вы пакончылі з энэргетычнай ізаляцыяй краін Балтыі. Вы пазбавіліся ад працяглай залежнасці ад аднаго пастаўшчыка".

Працягласць газаправода складзе 534 кіламетры - паводле праекту, ён бярэ пачатак у цэнтральнай Польшчы і заканчваецца ў раёне пасёлка Яшунай на паўднёвым усходзе Літвы.

Каштарысны кошт пракладкі газаправода складае 558 млн еўраў, з іх 300 мільёнаў вылучае Еўразвяз.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках