27 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Спецслужбы зноў селі ў брудную лужыну

37
Анатоль Лябедзька: Спецслужбы зноў селі ў брудную лужыну

Колькі грошай высмакталі з бюджэту, дзясяткі мільёнаў даляраў, а арганізаваць праслухоўванне - і то не ў стане.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паведамляе charter97.org.

«Ну што, таварышы, яшчэ раз селі ў брудную лужыну? Колькі вы грошай высмакталі з бюджэту, дзясяткі мільёнаў даляраў, а арганізаваць праслухоўванне і тое не ў стане!

Сёння дамовіліся аб сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Статкевічам. Праз тэлефон. «На старым месцы», без абазначэння каардынатаў і назвы. На сустрэчу прыйшоў за 10 хвілін. Толькі сеў, зазірнуў бармэн, і тут жа з'явілася афіцыянтка, узяла са стала сурвэтніцу і замяніла на іншую. Звярнуў увагу, што яны адрозніваюцца. Пачаў круціць у руках, і раптам ніжняя частка пайшла па нябачнай разьбе. А там. Вось гэта самае падслухоўваючая прылада. Добры дзень, таварыш генерал. Так, прэзідэнцкая кампанія ўсё яшчэ прадаўжаецца!

Неяк дзіўна вядуць сябе апрычнікі чалавека, за якога нібыта прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў», - піша палітык.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках