17 траўня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці ў інтэрнэце: беларусы выкладваюць свае фота з «Пагоняй»

25
Акцыя салідарнасці ў інтэрнэце: беларусы выкладваюць свае фота з «Пагоняй»

Група «Арт-Сядзіба» ініцыявала акцыю #ПагоняПобач - у знак салідарнасці з ястрамбельскімі кадэтамі.

«У Беларусі вакол нацыянальнага сімвала «Пагоня» адбываюцца ганебныя рэчы, якія хопіць цярпець! «Арт-Сядзіба» пачынае акцыю салідарнасці #ПагоняПобач.

Далучайцеся! Калі «Пагоні» няма на дзяржаўных будынках Беларусі, то гэта не значыць, што яе няма ў беларусаў! «Пагоня» побач - будзем жыць!» - гаворыцца ў паведамленні ў «Фэйсбуку», піша charter97.org.

Дзясяткі карыстальнікаў - жыхароў Беларусі ды іншых краін - выкладваюць у сацыяльных сетках свае фатаздымкі з нацыянальным гербам «Пагоня».

Нагадаем, 16-гадовыя кадэты з вучэльні ў Ястрамбелі, якія сфатаграфаваліся ў саколках з «Пагоняй», былі адлічаныя з установы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках