18 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава забіраюць уклады

42
Беларусы масава забіраюць уклады
Фота: Reuters

Асноўная прычына скарачэння дэпазітаў - гэта падзенне даходаў насельніцтва.

Беларусы працягваюць забіраць свае сродкі з банкаў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацбанка, піша belrynok.by.

Сума тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў верасні знізілася ў параўнанні са жніўнем на 1 трлн. BYR, або на 3,5%, і склала на 1 кастрычніка 29,1 трлн. BYR. Але падзенне аказалася нашмат меншае, чым у жніўні, калі гэтыя дэпазіты скараціліся на 4 трлн. BYR.

У той жа час тэрміновыя валютныя дэпазіты жыхароў Беларусі ў верасні гэтага года знізіліся ў параўнанні са жніўнем на 38,3 млн. USD (на 0,5%) і склалі 7,81 млрд. USD.

Скарачэнне сумы дэпазітаў збольшага можна растлумачыць «выбарамі», якія выклікалі асцярогі ў некаторай часткі насельніцтва.

Магчыма, мела значэнне і зніжэнне ставак валютных дэпазітаў у банках. Гэты працэс пачаўся летам гэтага года і прадаўжаецца дагэтуль. Так, сярэдняя стаўка новых дэпазітаў насельніцтва на тэрмін да 1 года ў верасні апусцілася да 3,7% гадавых з 5,7% гадавых у сакавіку, то бок, за 6 месяцаў страціла 2 адсоткавыя пункты. А сярэдняя стаўка новых валютных дэпазітаў насельніцтва на тэрмін больш за 1 года абрынулася з 6,3% у сакавіку да 4,7% у верасні.

Але асноўная прычына скарачэння дэпазітаў, мабыць, - гэта падзенне даходаў насельніцтва, у сувязі з чым некаторыя людзі вымушаныя траціць свае ашчаджанні. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні 2015 склалі 94,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2014 года. А ў даляравым выражэнні падзенне склала каля траціны. Тут ужо не да ашчаджанняў.

Чым бы гэта ні было выклікана, не выклікае сумненняў, што сітуацыя на рынку дэпазітаў насельніцтва пагаршаецца, і гэты працэс, хутчэй за ўсё, будзе доўжыцца. Даходы насельніцтва ў рэальным і валютным выражэнні падаюць, таму іх схільнасць да новых накапленняў знізіцца. Банкам давядзецца прыстасоўвацца да новых умоў, і ў сувязі з гэтым уяўляецца цалкам магчымы варыянт, што канкурэнцыя на рынку дэпазітаў вырасце. Таму ў перспектыве можна чакаць паступовага ўздыму ставак валютных укладаў, хоць пераламаць змены настрояў насельніцтва будзе няпроста.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках