26 красавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на шклозаводзе ў Горадні

4

На шклозаводзе ў Горадні з печы вылілася тона расплаўленай шкламасы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Паведамленне пра інцыдэнт на змене шклозавода ў Горадні паступіла а 3.18 у абласное ўпраўленне МНС ад майстра змены. За межы печы ў цэху пракатнага шкла пачала выходзіць шкляная маса.

Ужо праз пяць хвілін на месцы выкліку былі ратавальнікі. Было высветлена, што адбываецца выхад шкляной масы за межы печы. Персанал цэха самастойна пакінуў небяспечную зону, побач размешчанае абсталяванне не пацярпела. Плошча масы, што расцяклася склала блізу 40 метраў квадратных. Пакуль ратавальнікі астуджвалі вадой са ствалоў шкламасу, работнікі цэха прымалі меры для зніжэння тэмпературы ў печы.

ФОТА: МНС

А 03.48 выхад шкла з печы спынены. Усяго ў момант здарэння ў печы знаходзілася 80 тон шкламасы, разлілося больш за тону. Максімальна ў такім здарэнні магло выліцца 15 тон шкламасы. Аднак, аператыўныя сумесныя дзеянні персаналу і падраздзяленняў МНС дазволілі хутка спыніць выхад шкла. Пацярпелых няма», - гаворыцца ў паведамленні.

Прычына інцыдэнту высвятляецца.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках