14 траўня 2024, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк прадказаў падзенне кошту нафты

1
Сусветны банк прадказаў падзенне кошту нафты

Прагноз аб кошце нафты ў 2016 годзе пагоршаны на 10 даляраў.

Сярэдні кошт у 2015 годзе складзе 52 даляры за барэль, паведамляе Сусветны банк. Раней у міжнароднай арганізацыі казалі пра 57 даляраў за барылу, паведамляе Lenta.ru.

Пры гэтым прагноз аб кошце нафты ў 2016 годзе пагоршаны на 10 даляраў - з 61 да 51 даляра за барэль. Перагляд звязаны з вялікімі аб'ёмамі запасаў паліва, эластычнай прапановай (на гэты момант яна залішняя) і чаканнем выхаду Ірана на энэргетычны рынак.

Сярэдні кошт нафты ад Сусветнага банка ўлічвае кошт марак Brent, WTI і Dubai. Паводле апошніх звестак нафта Brent каштуе 48,67 даляра за барэль, WTI - 46,63 даляра, Dubai - 46,14.

12 кастрычнік генеральны сакратар OPEC Абдала Салем аль-Бадры заявіў, што нафта неўзабаве падаражэе праз скарачэнне паставак з краін, якія не ўваходзяць у картэль.

30 верасня Сусветны банк апублікаваў даклад аб развіцці Расеі. Згодна з дакументам, расейская эканоміка дасягнула дна і пераходзіць да хісткай стабілізацыі. Таксама быў пададзены прагноз пра курс рубля. Пры нафце 53-55 даляраў за барэль даляр будзе каштаваць 62,3 рубля ў 2016 годзе, 61 - у 2017-м і 58,2 - у 2018-м.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках