24 красавiка 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька, Някляеў і Статкевіч патрабуюць ад Генпракурора тлумачэння

9
Лябедзька, Някляеў і Статкевіч патрабуюць ад Генпракурора тлумачэння
Фота: tut.by

Лідары беларускай апазіцыі накіравалі Генеральнаму пракурору Беларусі заяву аб факце незаконнага праслухоўвання.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе АГП.

У сувязі з выяўленым у кавярні «Салодкі фальварак» абсталяваннем для праслухоўвання, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў звярнуліся да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Яны патрабуюць адказаць: «ці давала Генеральная пракуратура санкцыю на праслухоўванне нашых тэлефонаў, нашых прыватных гутарак Камітэту дзяржбяспекі, Следчаму камітэту або іншым беларускім міністэрствам або спецслужбам? Калі санкцыя давалася, то на якіх падставах, у адпаведнасці з якімі прававымі нормамі? Калі ж Генеральная пракуратура санкцыю не давала, патрабуем неадкладна распачаць крымінальную справу паводле факта незаконнага праслухоўвання нашых тэлефонаў, арганізацыі праслухоўвання нашых размоў, умяшання беларускіх спецслужбаў (і саўдзел у гэтым персаналу кавярні «Салодкі фальварак») у нашае прыватнае жыццё».

Мяркуючы з усяго, праслухоўванне размоў у гэтай кавярні было справай звыклай. Пра гэта паведаміў былы палітвязень Мікола Статкевіч.

«Я выкарыстаў гэту кавярню як месца для сустрэч з журналістамі падчас «выбараў» і ўжо заўважыў, што як сядзеш за столік, там мяняюць сурвэтніцы, - распавядае Мікалай Статкевіч. - Аглядаў яе, але разбіраць на вачах журналістаў не адважваўся. Анатоль малайчына, што зрабіў гэта. Не ведаю, што яны хацелі пачуць або паказаць, маўляў, за ўсім сочым, працуем, якую фразу выцягнуць або напалохаць тамтэйшага гаспадара...

Што тычыцца мяне, то да такіх захадаў стаўлюся з іроніяй. Тым больш, што апошнія пяць гадоў кожныя пяць хвілін за мной назіралі праз вочка ў дзверы турэмнай камеры. Я выдатна разумею, у якой краіне жыву».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках