20 красавiка 2024, Субота, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч запрашае на акцыю памяці

19
Мікалай Статкевіч запрашае на акцыю памяці
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Акцыя пройдзе сёння на праспекце Незалежнасці ля будынку КДБ. Пачатак - а 18.30.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

«29 кастрычніка на праспекце Незалежнасці каля будынка КДБ у Менску а 18:30 пачнецца акцыя «Ланцуг памяцi», - нагадвае палітык. - Мэта акцыі - нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народа і спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД. Вельмі важна шанаваць памяць ахвяр рэпрэсій. Але, калі мы будзем баяцца нават прыйсці са свечкамі да месцаў, дзе іх катавалі і асуджалі, то будуць з'яўляцца новыя пахаванні».

Мікалай Статкевіч звярнуўся да чытачоў з просьбай браць з сабой толькі свечкі або лампадкі.

«Не бярыце з сабой ніякіх сцягоў ці плакатаў. Прыносьце толькі свечкі або лампадкі. Калі не маеце іх, то на месцы што-небудзь прыдумаем. У прадстаўленні цывілізаваных краін, з якімі так стараецца дамовіцца Лукашэнка, чапаць чалавека са свечкай - поўнае дзікунства. Не дазволім з'явіцца новым ахвярам і новым катам», - напісаў ён.

Пра свой удзел у акцыі таксама заявілі іншыя вядомыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы.

Нагадаем, 78 гадоў таму былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры. Прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску ў будынку НКУС. Сярод забітых былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты - Платон Галавач, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Коваль, Валерый Маракоў, Васіль Сташэўскі, Міхаіл Камыш і многія іншыя. Усяго ў тую ноч былі расстраляныя, паводле звестках гісторыкаў, больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Месцы іх пахаванняў дагэтуль не вядомыя.

Загад аб расстрэле «ворагаў народа» паступіў з Масквы, ён быў падпісаны Сталіным і Молатавым і ўключаў спіс з 103 імёнаў. У Менску яго дапоўнілі яшчэ некалькімі дзесяткамі чалавек.

У найноўшай гісторыі немагчыма знайсці прыкладаў такога масавага знішчэння літаратараў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках