25 красавiка 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся плакаты супраць размяшчэння расейскіх вайсковых баз

Актывісты «Альтэрнатывы» 3 кастрычніка расклеілі ў Менску плакаты супраць размяшчэння ў Беларусі чарговай расейскай вайсковай базы.

Пра гэта гэтым напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» лідар грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан.

Некалькі дзясяткаў плакатаў былі размешчаныя на стэндах і афішах ў цэнтры Менска. Акцыя прайшла без якіх-небудзь эксцэсаў і выклікала цікавасць сярод мінакоў, многія з якіх уважліва чыталі змест плакатаў, паведамляе прэс-служба «Альтэрнатывы».

«З дапамогай такіх плакатаў мы хочам прыцягнуць увагу нашых грамадзян да важнага палітычнага пытання - пастановы расейскіх уладаў размясціць на тэрыторыі Беларусі чарговы свой вайсковы аб'ект. Мы мяркуем, што ад гэтага беларусам лепш не стане, наадварот, нашу краіну ўцягнуць у магчымыя ваенныя супрацьстаянні і канфлікты, ад якіх пацерпіць зноў жа наш народ і дзяржава агулам. Самы найлепшы выбар - незалежная і нейтральная Беларусь, свабодная ад замежных вайсковых баз і чужога войска», - распавёў Алег Корбан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках